“Ніва шэўрале таксама пазадарожнік, але старшыня раёна адзін на раён!”

Райвыканкам купляе машыну за ўстаноўлены прэзідэнтам ліміт, тут пытанняў няма, усё па законе.
 
“Мы за ліміт не выходзім, нам дазволілі купляць такую машыну”, - пацвярджаюць Еўрарадыё ў Карме. З маркай будучай машыны яшчэ не вызначыліся. Будуць браць, што прапануюць. 
 
“Нам патрэбен пазадарожнік, бо трэба ездзіць па раёне, бо ў раёне моцныя залевы, вы прыедзьце – я вам пакажу, якія залевы!”, - запрашае Еўрарадыё дзяржслужачы з райвыканкама. 
 
Я губляюся, бо Ніва Шэўрале – гэта таксама пазадарожнік, але ўдвая танней… 
 
“Ніва шэўрале таксама пазадарожнік, але ж гэта …старшыня раёна, і на раён ён адзін”,  - не пагаджаюцца са мной у Карме.
 
Інфармацыя пра новыя закупкі аўтамабіляў мяне бянтэжыць, бо літаральна год назад ў гэтым жа Кармянскім райвыканкаме Еўрарадыё казалі, што яны купілі WV Touareg.
 
Прыкладна такі, з-за якога ў мінулым годзе аскандаліўся Ельскі райвыканкам. 
 
“Вельмі стары аўтапарк, ніякай машыны не куплялі”, - коратка кідаюць у Карме. На праверку аказалася, што машына пра якую казалі ў мінулым годзе Еўрарадыё, і сапраўды недзе падзелася. 
 
Дарэчы, праз год пасля скандалу Ельскі райвыканкам свой стары, на думку чыноўнікаў, аўтапарк ўсё ж такі збіраецца аднавіць. У дазволеным мінімуме. 
 
Усяго ж, ад пачатку года чыноўнікі закупілі аўтамабіляў болей чым на 42 мільярды рублёў.  Вось што значыць Год беражлівасці ў дзеянні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі