Нік Кейв піша кнігу

Нік Кейв збіраецца ўзбагаціць сваю творчую біяграфію новай кнігай. Раман “Смерць Бані Манро” выйдзе з друкарні ў 2009 годзе і стане другой сур’ёзнай працай аўстралійца на літаратурнай глебе. Першая ж кніга Ніка Кейва, што называлася “И узре ослица ангела божия”, пабачыла свет амаль 20 гадоў таму.
Сюжэт новага раману будзе пабудаваны вакол лёсу чалавека, які разам з сынам падарожнічае ўздоўж брытанскага ўзбярэжжа. Падчас вандроўкі ён імкнучыся вярнуць сабе спакой пасля самагубства жонкі.

Акрамя папяровага рэлізу, выдавецтва Canongate, плануе выпусціць “Смерць Бані Манро” ў электронным выглядзе, а таксама запісаць аўдыёверсію кнігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі