Вы тут

Незалежная прэмія Jager Music Awards шукае маладых музыкаў з Беларусі

Фота: Jager Music Awards

Незалежная музычная прэмія Jager Music Awards шукае новыя музычныя імёны ў Беларусі і краінах СНД. "Знайсціся" можна да 5 кастрычніка.

Упершыню прэмія прайшла ў 2014 годзе. Яна мае мэтай адсочваць змены музычнай сцэны у Беларусі, Расіі і Казахстане і паказваць, хто і якім чынам за гэтыя змены адказны. Сёлета Jager Music Awards пройдзе ў пяты раз і вызначыць музычных герояў бягучага года.

Галоўная частка прэміі Jager Music Awards — намінацыя Young Blood. Намінацыя адказная за адкрыццё артыстаў, якія яшчэ не запісалі свой першы вялікі хіт, але ідуць да гэтага. Уладальнік гран-пры  Jager Music Awards у гэтай намінацыі атрымае магчымасць зняць кліп і паехаць у канцэртны тур. Апроч таго, ад кожнай краіны ў катэгорыі Young Blood аб'явяць трох пераможцаў у намінацыі People's Choice, якія атрымаюць сертыфікат на сто тысяч расійскіх рублёў кожны. Пераможцы вызначацца народным галасаваннем.

Беларусь удзельнічае ў прэміі другі год. Летась гуртом года прызналі "ЛСП", у Young Blood перамагла Shuma, а Mustelide выступіла на фінальнай цырымоніі сумесна з ужо неіснуючым рэп-гуртом Sabbat Cult.

Заяўкі можна падаць на сайце www.jagermusicawards.net. Тут жа пачытаць пра прэмію падрабязна.