Марафон ідэй: нейтралітэт = суверэнітэт? З кім сябраваць Беларусі будучыні

Марафон ідэй: нейтралітэт = суверэнітэт? З кім сябраваць Беларусі будучыні

12 кастрычніка 2021 года ў 12:30 па Мінску мы пачынаем Марафон ідэй. Гэта серыя дыялогаў з экспертамі, якія аб’ядналіся, каб стварыць вобраз будучыні Беларусі. Краіны, пра якую мараць шматлікія беларусы.

Першы дыялог прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі. На чым яна заснаваная цяпер — і на што яна можа абапірацца? Інтэграцыя з Расіяй ці з Захадам, ці статус нейтральнай дзяржавы? Што самае важнае трэба змяніць у знешняй палітыцы Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні мы будзем шукаць падчас дэбатаў паміж Рыгорам Астапенем ("Цэнтр новых ідэй") і палітычным аналітыкам Пятром Пятроўскім. Мадэраваць размову будзе Зміцер Лукашук.

Стрым пачнецца ў 12:30 па мінскім часе.

Марафон ідэй — ініцыятыва Банка ідэй. Сайт праекта: www.ideasbank.vision. Тэлеграм-канал: @ideasbankBelarus. Падключайцеся да стрымаў, задавайце пытанні — будзе цікава!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі