Вы тут

Марафон ідэй: новая Канстытуцыя як частка пераўтварэння грамадства

Марафон ідэй: апошняя размова

Канстытуцыя — асноўны закон у цывілізаванай дэмакратычнай краіне. Якая яе ўзаемасувязь з іншымі законамі? Калі б цяперашняя беларуская канстытуцыя выконвалася ад А да Я — былі б магчымыя такія рэпрэсіі, як у 2020 і 2021 гадах? Эксперты: палітолаг Андрэй Казакевіч і палітык Анатоль Лябедзька — паразважаюць на тэму новай Канстытуцыі. Ці варта цяпер надаваць ёй столькі ўвагі?

“Новая Канстытуцыя Лукашэнкі” як стартавая пляцоўка для пераменаў, калі яны пачнуць адбывацца. Што з ёй рабіць? Мяняць краіну з улікам яе палажэнняў ці “адкаціць да завадскіх настроек”? Ці магчыма выкананне Канстытуцыі пры дзеючых уладах? Нават той, якую прымуць на рэферэндуме? Пра гэта і будзем размаўляць. А мадэратарам размовы будзе Зміцер Лукашук.

Марафон ідэй — ініцыятыва Банка ідэяў. Сайт праекта: www.ideasbank.vision. Тэлеграм-канал: @ideasbankBelarus. Падключайцеся да стрымаў, задавайце пытанні — будзе цікава!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.