Вы тут

Эксперты пра новы дэкрэт Лукашэнкі: ад дзяржслужбоўцаў патрабуецца лаяльнасць

Пасяджэнне беларускага Парламента, ілюстрацыйнае фота / ctv.by​

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак падпісаў дэкрэт № 6, які ўзмацняе патрабаванні да кіруючых кадраў і працаўнікоў арганізацый, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Як лічыць дырэктар SYMPA Наталля Рабава, новы дэкрэт уяўляе сабой "цалкам адкрытую заяву" аб тым, што ўладзе патрэбны лаяльныя людзі. Пры гэтым набор працаўнікоў у Купалаўскі тэатр ці Міністэрства прамысловасці ўжо вядзецца па падобных прынцыпах. А былы юрыст адміністрацыі Лукашэнкі Арцём Праскаловіч дадае, што ў новым дакуменце адлюстравана "любімая рэжымам кругавая парука — паручыцца за чалавека пры яго прызначэнні на пасаду".

Дэкрэт № 6 уводзіць новыя абавязкі для кіраўнікоў дзяржорганаў. Пры працаўладкаванні грамадзян яны павінны запытваць іх характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы. Кіраўнікі таксама абавязаны вывучаць дадзеныя аб правапарушэннях, якія здзяйснялі кандыдаты на кіруючыя пасады.

Дакумент таксама пералічвае канкрэтныя патрабаванні да характарыстыкі. Сярод іншага, у ёй павінна быць адлюстравана "стаўленне работніка да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў".

Марафон ідэй: як дзяржаўным службоўцам вярнуць давер грамадства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.