Вы тут

Марафон ідэй: якія рэформы патрэбныя, каб адрадзіць беларускую эканоміку

Марафон ідэй, размова #2

12 кастрычніка Еўрарадыё і Банк ідэй праводзяць Марафон ідэй. Гэта серыя дыялогаў з экспертамі, якія аб’ядналіся, каб стварыць вобраз будучыні Беларусі. Краіны, пра якую мараць шматлікія беларусы.

А 14-й мы з Дзмітрыем Круком і Паўлам Данэйкам з BEROC абмяркуем, якія эканамічныя рэформы неабходна будзе правесці, каб "пасля ўсяго" адрадзіць эканоміку Беларусі. Паслядоўнасць і прыярытэты, патрэбны час і чаканы плён — абмяркоўваем вось гэта. Размову будзе мадэраваць Павел Свярдлоў.

Дарэчы, эксперты ўжо апублікавалі сваю візію эканамічных рэформаў, патрэбных Беларусі.

Марафон ідэй — ініцыятыва Банка ідэяў. Сайт праекта: www.ideasbank.vision. Тэлеграм-канал: @ideasbankBelarus. Падключайцеся да стрымаў, задавайце пытанні — будзе цікава!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.