Вы тут

Невядомыя завандалілі "альтэрнатыўную амбасаду" Беларусі ў Берліне

Вандалізм ля "альтэрнатыўнага пасольства" Беларусі ў Берліне / Еўрарадыё

Уночы на 9 траўня невядомыя здзейснілі акт вандалізму ля "альтэрнатыўнай амбасады" Беларусі ў Берліне. На вагончыку, які стаіць у парку Трэптаў недалёка ад мемарыяла савецкаму салдату, з'явіліся надпісы пра "фашысцкі БЧБ-сцяг" на рускай і нямецкай мовах. Пра гэта Еўрарадыё распавялі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Германіі.

Таксама яны паведамілі, што берлінская паліцыя праводзіць расследаванне па факце здзяйснення вандалізму.

Вандалізм ля "альтэрнатыўнага пасольства" Беларусі ў Берліне / Еўрарадыё
Вандалізм ля "альтэрнатыўнага пасольства" Беларусі ў Берліне / Еўрарадыё

"Альтэрнатыўная амбасада" свабоднай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь з'явілася ў Берліне неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў і пачатку масавых вулічных пратэстаў. Яна падтрымліваецца тамтэйшай беларускай дыяспарай. "Амбасада" праводзіць мноства яркіх інфармацыйных мерапрыемстваў, распавядаючы немцам пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.