Невядомы плюнуў у твар былому прэзідэнту

Падчас перадвыбарчага мерапрыемства прыблізна 35-гадовы мужчына плюнуў у твар кандыдатцы ў прэзідэнты Мішэль Бачалет. Зламыснік паспеў яшчэ пракрычаць некалькі лозунгаў у падтрымку чылійскіх студэнцкіх рухаў і індзейцаў, як ахоўнікі палітыка ўдарылі ў твар, схапілі мужчыну і перадалі паліцыі.


Нагадаем, Мішэль Бачалет ачольвала Чылі ў 2006-2010 гадах. Яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам гэтай краіны. Прэзідэнцкія выбары ў Чылі прызначаныя на лістапад.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі