Вы тут

“Неверагодныя”: гісторыя пра тое, як быць рыцарам у сучаснай Беларусі

Юрый Усціновіч

“Я прафесійны разгільдзяй найвышэйшага гатунку. Такім трэба ўрадзіцца і шліфаваць гэты талент на працягу жыцця”, — кажа пра сябе госць Еўрарадыё Юрый Усціновіч. Але справы Юрыя даказваюць іншае. Шмат хто ведае яго як гісторыка і выкладчыка, некаторыя памятаюць як стваральніка тэатра “Полацкі звяз”. Нехта абавязкова дадаў бы, што Юрый — пісьменнік, сучасны рыцар і рэканструктар.

Юрый Усціновіч сабраў вялікую колькасць адноўленых даспехаў ваяроў розных эпохаў — часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай ды іншых. Некаторыя з іх сёння можна пабачыць у музеі мінскай ратушы ў межах выставы Ferrum Bellum.  

Як з’яўляюцца рыцары ў сучаснай Беларусі? Дзе браць сілы, каб змагацца за праўду ды ісці наперад? Пра гэта ды іншае пагаворым у чарговым выпуску праграмы “Неверагодныя”.

“Неверагодныя” — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.