Вы тут

“Неверагодныя”: гісторыя адваката, які абараняе журналістаў і "палітычных"

Адвакат Андрэй Мачалаў / Еўрарадыё

"Я — як Маша", — кажа адвакат Андрэй Мачалаў, калі яго пытаюцца, ці не збіраецца ён з'язджаць з Беларусі.

31 траўня спецыяліста, які абараняе "палітычных" і журналістаў, выключылі з калегіі адвакатаў. Пра тое, што яго пазбавілі ліцэнзіі, Андрэй даведаўся толькі 18 чэрвеня, прыйшоўшы на суд да мінчанкі Вольгі Сінялёвай, якая выселіла з кватэры пракурора Аліну Касьянчык. Суддзя адхіліла Мачалава ад абароны, у дадатак цяпер ён не зможа абараняць кліентаў па гучных справах TUT.by і Прэс-клуба.

Адвакат не сумуе: "Я поўны аптымізму і буду працаваць далей, але ў іншым фармаце".

Ціск на адвакатаў, якія абараняюць "палітычных", не кропкавы. Як аб'ядналі справы адвакацкую брацію і хто нас будзе абараняць далей? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы ў чарговым выпуску праграмы "Неверагодныя".

"Неверагодныя" — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркімі, самабытнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашы героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромеюцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок пераменаў і натхняюць на іх усіх нас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.