Неспартыўныя паводзіны на "Уімблдоне" каштавалі Арыне Сабаленка $10 тысяч

Арына Сабаленка / "Фэйсбук"
Арына Сабаленка / "Фэйсбук"

Суддзі "Уімблдона" вынеслі рэкордную суму штрафаў за першы тыдзень тэніснага турніру. На 106,4 тысячы долараў "патрапілі" адразу 15 удзельнікаў. У іх ліку беларуская спартсменка Арына Сабаленка. Як паведамляе Тelegraph, яе пакаралі за "неспартыўныя паводзіны". Што канкрэтна нарабіла тэнісістка, не гаворыцца. Вядома, што штраф у 5,5 тысячы долараў быў накладзены на расійскага спартоўца Данііла Мядзведзева "за тое ж злачынства" пасля таго, як ён пашкодзіў травяны корт сваёй ракеткай і адмовіўся паціснуць руку суддзі ў канцы гульні.

Нагадаем, што ў мінулым годзе штрафы за нецэнзурныя выказванні, паламаныя ракеткі і іншыя правіны, якія ўключаюць спазненні на корт, парушэнні дрэс-кода, за два тыдні спаборніцтваў склалі ўсяго 68 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі