"Нервішкі дурэюць, гігіены — нуль": беларусы стаяць у чарзе на мяжы

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / PAP

Чэргі з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў утварыліся і на беларуска-літоўскай, і на беларуска-польскай межах. У чатах людзі скардзяцца на стомленасць з-за сутак прастою і адсутнасці магчымасці ўвесь гэты час прыняць банальны душ.

"Сон — урыўкамі, гігіены — нуль", — пішуць у адным з чатаў беларусы, якія чакаюць уезду ў Літву.

У чаце тых, хто чакае ўезду ў ЕЗ на беларуска-польскай мяжы распавядаюць, што за 100 рублёў кіроўцы згаджаюцца прыняць пасажыраў у аўтобус, які стаіць у чарзе бліжэй да мяжы. Гэта прыкладны кошт усяго падарожжа з Брэста да Варшавы, то бок, за нежаданне правесці доўгія гадзіны ў чарзе даводзіцца плаціць двойчы.

Паводле звестак беларускіх памежнікаў, наўпрост цяпер магчымасці ўехаць у Польшчу праз пункт пропуску "Брэст" чакае 180 легкавых аўтамабіляў. Магчымасці ўехаць у Літву чакаюць 120 аўто.

Для аўтобусаў сітуацыя таксама не вельмі добрая: на беларуска-польскай мяжы іх ужо больш за сорак.

З 1 сакавіка гэтага года на беларуска-літоўскай мяжы засталіся працоўнымі толькі два памежныя пераходы: "Медзінінкай"- "Каменны Лог" і "Шальчынінкай"- "Беняконі".  Акрамя таго, падарожнікам забаранілі перасякаць мяжу з Беларуссю праз літоўскія пункты пропуску пешшу і на ровары.

На беларуска-польскай мяжы для легкавых аўто працуе толькі адзін памежны пераход "Брэст-Цярэспаль".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі