Вы тут

Непагадзь у Мінску паваліла ўвечары ў панядзелак тры дрэвы

Фота: МНС

Увечары 16 ліпеня ў Мінску былі зафіксаваныя тры выпадкі падзення дрэваў з-за непагадзі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

Такія выпадкі адбыліся на вуліцах Хмялеўскага, Максіма Багдановіча і Уручскай. На месца здарэння выбылі ратавальнікі, каб распілаваць ствалы паваленых дрэваў. "Упраўленне МНС па Мінску працягвае маніторынг сітуацыі", — дадала Вольга Мельчанка.

Акрамя таго, супрацоўнікі МНС выязджалі каб адбуксіраваць аўто з зоны падтаплення на вуліцы Кіжаватава. У машыне былі мама і двое маленькіх дзяцей.