Немцам забаранілі захоўваць інтым-фота былых каханых

Згодна з рашэннем, пасля растання пары павінны пазбаўляцца ад інтымных фота- і відэазапісаў адзін аднаго, якія захоўваюцца ў іх.



Такое рашэнне было вынесена пасля таго, як у суд звярнулася жанчына. Яна патрабавала ад былога каханага выдаліць усе яе інтымныя здымкі, інфармуе ВВС.



Паведамляецца, што мужчына, які працаваў фатографам, стварыў даволі вялікую калекцыю аголеных фота сваёй партнёркі. Як толькі пара расталася, жанчына запатрабавала знішчыць усе здымкі.



Суд пагадзіўся з гэтым патрабаваннем, палічыўшы, што асабістыя правы жанчыны — важней за аўтарскія правы яе экс-партнёра. Гэтае рашэнне суд распаўсюдзіў на ўсіх жыхароў рэгіёну.



А вось фатаграфіі, на якіх жанчына апранутая, мужчыну дазволена было захаваць.



Ілюстрацыйнае фота — funkys.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі