Вы тут

Некалькі аддзяленняў МТБанка сталі pet-friendly

Pet-friendly аддзяленне банка / МТБанк

МТБанк вырашыў зрабіць вольны доступ у свае аддзяленні для кліентаў з хатнімі жывёламі. Праект працуе ў тэставым фармаце: пакуль што pet-friendly сталі дзевяць аддзяленняў банка ў Мінску.

"Калі гэтая ініцыятыва знойдзе водгук у кліентаў, колькасць і геаграфія аддзяленняў можа быць пашыраная", — каментуюць у МТБанку.

Першымі ў pet-fritndly аддзяленні банка прыйшлі супрацоўнікі і партнёры. Сярод чатырохногіх наведнікаў былі кошкі, сабакі і трус. А яшчэ ў аддзяленнях банка пабывалі слімакі і залатая рыбка.

Адрозніць pet-friendly аддзяленне можна па налепцы са стылізаванай лапкай на дзвярах.

Пры наведваньні аддзяленняў з жывёламі важна выконваць агульнапрынятыя правілы па іх выгуле. Сабакі павінныя быць на павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанюкоў ва ўзросце да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак (ростам да 25 см у карку). Сабак і катоў можна пераносіць на руках ці ў адмысловых пераносках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.