Негрыцянка з Беларусі пацвердзіла словы Талаконнікавай аб расійскай турме

Адна з іх — негрыцянка Кіра Сагайдарава, якая нарадзілася ў Беларусі. На пытанне  журналіста, чаму ніхто не скардзіцца на ўмовы ўтрымання, яна адказала, што ўсё бессэнсоўна.



Пра сябе Кіра распавяла, што ёй 29 гадоў і яна нарадзілася ў Беларусі. Біялагічная маці аддала яе ў дом дзіцяці, бо яна нарадзілася з чорным колерам скуры. Удачарыла Кіру жанчына, якая потым ўзяла з дзіцячага дома яшчэ 8 негроідных дзяцей і стварыла першы ў СССР дом сямейнага тыпу. Кіра мае дзве судзімасці. Апошнюю — за крадзеж у асабліва буйным памеры і падробку дакументаў.



Нагадаем, што Надзея Талаконнікава — удзельніца феміністычнай панк-групы Pussy Riot. Яна атрымала сусветную вядомасць вясной 2012 года пасля арышту па справе аб “панк-набажэнстве” ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. За ўдзел у гэтай акцыі Талаконнікаву асудзілі на два гады турмы па артыкуле “Хуліганства”.



Сёлета ў верасні Талаконнікава абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць невыносных умоваў у мардоўскай калоніі № 14, дзе яна адбывае пакаранне. Пазней яна спыніла галадоўку.

Фота Сагайдаравай — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі