Неанацыст "Цясак" атрымаў 5 гадоў калоніі строгага рэжыму

Такім чынам, суддзя Святлана Ухналёва пагадзілася з пракуратурай, якая прасіла для абвінавачанага 5 гадоў пазбаўлення волі. Марцінкевіч прызнаны вінаватым у распальванні нянавісці і варожасці з-за размяшчэння ў інтэрнэце экстрэмісцкіх ролікаў, паведамляе ВВС.

Неанацыст абвінавачваўся ў размяшчэнні ў верасні-кастрычніку 2013 года на сваёй старонцы ў сацсетцы "Укантакце" трох відэаролікаў экстрэмісцкага зместу. У студзені гэтага года Марцінкевіч, абвешчаны да таго часу ў вышук, быў затрыманы на Кубе і перапраўлены ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі