Вы тут

Не забойствы і не ДТЗ. Галоўная прычына гібелі беларускай моладзі — самагубствы

Фота: christianitytoday.com

За 2017 год 263 жыхары Беларусі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў звялі рахункі з жыццём. Самагубствы застаюцца асноўнай прычынай гібелі беларускай моладзі цягам апошніх 6 гадоў. Пра гэта ў статыстычным зборніку "Дзеці і моладзь Рэспублікі Беларусь" за 2018 год паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.