Вы тут

Не спяшаецеся хаваць курткі: якім будзе надвор'е напачатку тыдня

Якім будзе надвор'е? / pixabay

Халодныя паветраныя масы з поўначы Расіі прыйдуць у Беларусь напачатку тыдня, кажуць сіноптыкі. У панядзелак, 17 красавіка, будзе хмарна з распагоджаннямі.

Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Яны пройдуць на большай частцы паўднёвага ўсходу краіны. Вецер ўмераны, месцамі з парывамі, расказалі ў Гідраметцэнтры.

Тэмпература паветра ўначы апусціцца да -4..+2°С, а ўдзень паветра прагрэецца да +2..+8°С. По паўднёваму захаду Беларусі можа пацяплець да +10°С.

У аўторак, 18 красавіка, на Беларусь зрушацца атмасферныя франты з усходу Украіны. Будзе хмарна з распагоджаннямі. Тэмпература паветра ноччу -3..+2°С, удзень +2..+9°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.