Не менш за 40% насельніцтва Беларусі плануецца прышчапіць сёлета ад грыпу

Не менш за 40% насельніцтва Беларусі плануецца прышчапіць сёлета ад грыпу

Сёлета ў Беларусі плануецца прышчапіць ад грыпу не менш за 40% насельніцтва. У групах рызыкі колькасць прышчэпленых мусіць скласці да 75%, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Бясплатныя прышчэпкі будуць рабіць з выкарыстаннем расійскай вакцыны "Грыпол Плюс". Вакцыны іншых вытворцаў можна будзе прышчапіць платна. Высокаспецыфічны імунітэт фармуецца праз 7-14 дзён пасля вакцынацыі, захоўваецца ён 6-12 месяцаў. Завяршыць прышчэпкавую кампанію плануецца да 1 снежня.

У прэс-службе Мінздароўя падкрэслілі, што ўсе вакцыны зарэгістраваныя і дазволеныя да выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. 

Паводле прагнозу Нацыянальнага цэнтра па грыпе і іншых вострых рэспіраторных захворваннях, узімку нас чакае сярэдні ўзровень эпідэміялагічнай актыўнасці вірусаў грыпу. Найбольш ён будзе пагражаць дзецям да 14 гадоў. 

Летась у нашай краіне атрымалі прышчэпкі супраць грыпу 40,5% насельніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі