Змяніўся закон аб зваротах: лаяцца на чыноўнікаў больш нельга

Фота: "Коммерсантъ"
Фота: "Коммерсантъ"

Урад "удасканаліў" правілы, па якіх чыноўнікі павінны адказваць на звароты грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Змены ў парадак працы са зваротамі ўносяцца пастановай Саўміна ад 26.07.2017 №555.

Што новага можна прачытаць у дакуменце?

Прыём зваротаў падчас "гарачай лініі" або "прамой тэлефоннай лініі" можа быць спынены, калі грамадзянін або прадстаўнік юрыдычнай асобы дапускае ўжыванне нецэнзурных ці абразлівых словаў ці выразаў.

Калі зварот паступае ў непрацоўны дзень, яго рэгіструюць не пазней, чым у першы наступны за ім працоўны дзень.

Чыноўнікі маюць права не адказваць на пытанні, якія паступілі падчас "прамой тэлефоннай лініі", калі ўжо адказвалі на іх пісьмова ці ў межах асабістага прыёму.

Калі для адказу на пытанне дзяржаўнаму органу не хапае месяца, грамадзяніну ці юрыдычнай асобе накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах, у якія можа быць разгледжаны зварот.

Калі апошні дзень тэрміну разгляду зварота — непрацоўны, дык днём заканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім працоўны дзень.

Ваш зварот не будзе разгледжаны, калі:

— ён падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

— ён з'яўляецца зваротам працаўніка да наймальніка ці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі прыняты іншы парадак падачы і разгляду такога звароту;

— ён утрымлівае пытанні, на якія раней арганізацыяй быў дадзены адказ (спыненая перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях), і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зварота па сутнасці;

— для яго разгляду па сутнасці неабходна ўказанне персанальных звестак грамадзянаў, за выключэннем тых, што ўжо ўтрымліваюцца ў звароце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі