Вы тут

Не хапае месцаў для крэмацый: для Індыі новая хваля COVID-19 стала катастрофай

Крэмацыя ахвяраў каранавіруса ў Індыі​ / Reuters

Сітуацыя з другой хваляй COVID-19, мяркуючы па ўсім, самай напружанай з'яўляецца ў Індыі. Краіна б'е рэкорды па колькасці новых выпадкаў: напрыклад, 30 красавіка было выяўлена 400 тысяч чалавек з пацверджаным каранавірусам. Фактычна гэтыя лічбы могуць быць яшчэ вышэй.

Як паведамляе BBC, у Дэлі ўжо не хапае месцаў для крэмацыі. Мясцовыя ўлады павінны знайсці выхады з сітуацыі ў той час, як моргі і прызначаных для памерлых ад COVID-19 крэматорыі перапоўненыя.

Хворым складана атрымаць нават кіслародную падтрымку / Reuters

Праваленая ў Індыі і кампанія па вакцынацыі, пачатая яшчэ ў студзені. З 1,4 мільярда насельніцтва два кампаненты вакцыны атрымалі толькі 26 мільёнаў чалавек, чаго не хапае для таго, каб запаволіць распаўсюджванне віруса. Вакцын банальна не хапае, як і лекаў, а таксама кіслароду.

З чым менавіта звязаны такі выбухны рост, сказаць цяжка. Эксперты, як піша The New York Times, мяркуюць, што віной можа быць "брытанскі штам" каронавіруса, аднак пакуль з упэўненасцю сцвярджаць так нельга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.