Не эвакуацыя, а крадзеж. Некалькі дзясяткаў украінцаў вывезлі ў Беларусь

Вайна ва Украіне / твітар
Вайна ва Украіне / твітар

Некалькі дзясяткаў украінцаў з акупаваных Іванкава і Гастомеля вывезлі ў Беларусь. Каб родныя маглі з імі звязацца, украінскія валанцёры апублікавалі спісы з іх прозвішчамі ў сацыяльных сетках. Паводле інфармацыі актывістаў, гэтых людзей пасялілі ў санаторый "Чонкі" ў Гомельскай вобласці.

У санаторыі Еўрарадыё пацвердзілі, што ўкраінцы ў іх спыніліся.

"Пра тое, наколькі іх шмат, я сказаць не магу, таму што працую з кабінета, — расказвае супрацоўніца ўстановы. — Ведаю, што санаторый спраўляецца з наплывам наведвальнікаў. Людзі заязджаюць, некаторыя едуць далей... часткамі — то больш, то менш".

Па словах суразмоўніцы, жыллём і ежай госці санаторыя забяспечаныя.

"Чырвоны Крыж арганізаваў гуманітарную дапамогу. Да нас прыносілі шмат адзення і прадуктаў харчавання, раздавалі смачнёнікі. Людзі ходзяць, усё добра".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі