Назву хакейнай арэны ў Чыжоўцы пакуль не зацвердзілі

Назва “Чыжоўка-арэна” яшчэ не зацверджана афіцыйна. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў хакейным клубе “Юнацтва”, каментуючы паведамленне аб магчымым продажы назвы ў будучым.



“На дадзены момант афіцыйная назва “Чыжоўкі” яшчэ не зацверджана. Яна знаходзіцца на стадыі зацвярджэння ў Мінгарвыканкаме. Паведамленне аб магчымым продажы назвы на камерцыйнай аснове — памылка. Аб гэтым гаворкі не вядзецца”, — гаворыць прэс-сакратар хакейнага клуба “Юнацтва” Марыя Кавалёва.



Нагадаем, што “Чыжоўку-арэну” збіраюцца афіцыйна адкрыць 7 лістапада. Комплекс будуюць адмыслова для чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў траўні 2014 года. Пасля завяршэння турніру новая лядовая арэна будзе перададзеная сталічнаму хакейнаму клубу “Юнацтва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі