Названыя самыя высокааплатныя спявачкі года ў свеце

Названыя самыя высокааплатныя спявачкі года ў свеце

Названыя самыя высокааплатныя спявачкі на планеце. Часопіс Forbes склаў традыцыйны штогадовы рэйтынг. Кэці Пэры паднялася на першае месца з дзявятага, яна зарабіла 83 мільёны долараў. Адзначаецца, што такога прарыву яна дасягнула, дзякуючы канцэртнаму туру Witness.

На другім месцы Тэйлар Свіфт. Яна зарабіла $80 млн. У тым ліку і дзякуючы добрым продажам яе альбома Reputation. У 2016-м яна была на першым месцы. Трэці радок у рэйтынгу займае Беёнсэ — 60 мільёнаў долараў (летась яна была на першым месцы), чацвёртае — Пінк з 52 мільёнамі. Ледзі Гага зарабіла 50 мільёнаў долараў і гэта пятае месца. Далей ідуць Джэніфер Лопес — $47 млн, Рыяна — $37,5 млн, Хелена Фішар — $32 млн, Селін Дыён — $31 млн—, Брытні Спірс — 30 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі