Вы тут

Названыя 28 беларускіх спартсменаў, якія паедуць на Алімпіяду ў Пекіне

Віктар Лукашэнка агучыў спіс беларусаў, якія паедуць на Алімпіяду, а сам застанецца ў Мінску / noc.by

Названыя 28 беларускіх спартсменаў у шасці відах спорту, якія выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і паедуць на Алімпіяду ў Пекіне. З іх 10 біятланістаў — Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі, Максім Верабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялетнаў. У гарналыжным спорце наша краіна будзе прадстаўлена Марыяй Шканавай.

У канькабежным спорце будзе пяць беларусаў — Ігнат Галавацюк, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфонтава і Яўгенія Вераб'ёва. У лыжных гонках заяўлены чатыры спартсмены — Анастасія Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтоў. У фігурным катанні выступяць Вікторыя Сафонава і Канстанцін Мілюкоў.

У фрыстайле нашу краіну прадставяць Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік і Макар Мітрафанаў. У НАК адзначаюць, што ў складзе яшчэ могуць быць змены.

Шэфам беларускай місіі на Гульнях ў Кітаі будзе дырэктар РЦАП "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў. Кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка паехаць не можа — ён пад санкцыямі. Як вядома, Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнае яго прызначэнне.

facebook.com/olympicteamby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.