Найлепшыя брытпоп-гурты сабралі ў зборнік, але Oasis і Blur туды не трапілі

Восьмага чэрвеня ў продаж паступіць кампіляцыя "Common People. The Britpop Story" — зборнік песень самых значных каманд у гісторыі брытпопа, паведамляе сайт Open Music.
Рэліз названы ў гонар адной з песень гурта Pulp, якая трапіла на дыск. Таксама ў лік самых значных брытпоп-калектываў трапілі “Stereophonics”, “Placebo”, “Suede”, “The Stone Roses”, “Supergrass”, “Kula Shaker” і іншыя.

Нягледзячы на вялікі пералік трэкаў і выданне ажно на трох дысках, складальнікі не згадалі два вельмі значныя брытанскія гурты – “Oasis” і “Blur”. Па якіх прычынах, і ці выпадкова гэта — невядома.

Фота: www.sharemyplaylists.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі