Найлепшым футбалістам 2015 года ў Беларусі прызнаны Ігар Стасевіч

Найлепшым футбалістам 2015 года ў Беларусі прызнаны Ігар Стасевіч

Ігара Стасевіча прызналі найлепшым футбалістам 2015 года. 11 снежня на цырымоніі "Залаты мяч-2015" у Мінску паўабаронца зборнай краіны і барысаўскага БАТЭ атрымаў адпаведны прыз.

Таксама 30-гадовага Стасевіча назвалі найлепшым гульцом і паўабаронцам 25-га нацыянальнага чэмпіянату, інфармуе БЕЛТА. Найлепшым галкіперам названы Сяргей Чэрнік, а найлепшым абаронцам — Неманья Мілунавіч, якія таксама абараняюць колеры БАТЭ. Найлепшым форвардам стаў Мікалай Януш з салігорскага "Шахцёра". Ён таксама другі раз запар атрымаў прыз найлепшага бамбардзіра чэмпіянату краіны. На цырымоніі ўзнагароджання, дарэчы, Януш выступаў па-беларуску.

Найлепшым трэнерам года стаў настаўнік БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.

Фота: offside.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі