Найбольш заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі падалі давераныя асобы Караткевіч

Найбольш заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі падалі давераныя асобы Караткевіч

Найбольш заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі падчас агітацыйнай кампаніі падалі давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Пра гэта ў пятніцу ў відэазвароце, размешчаным на сайце vybory2015.by, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, прадстаўнікі Караткевіч падалі больш за 40 заявак (для сустрэч з выбаршчыкамі як на адкрытым паветры, так і ў закрытых памяшканнях), каманда Аляксандра Лукашэнкі — 16 (пераважна, у працоўных калектывах). Па чатыры заяўкі на сустрэчы з выбаршчыкамі падалі Мікалай Улаховіч і Сяргей Гайдукевіч.

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі