Навукоўцы: прагляд фільмаў змяняе наш мозг

Кадр з фільму "Once Upon a Time... in Hollywood" / Sony Pictures
Кадр з фільму "Once Upon a Time... in Hollywood" / Sony Pictures

Прагляд фільмаў сапраўды можа змяняць наш розум. Да такіх высноў прыйшла група навукоўцаў, вынікі іх працы пераказаў канал cybulinka.

Для доследу навукоўцы заахвоцілі паўдзельнічаць 176 чалавек, якім прапанавалі паглядзець невялікія кавалачкі фільмаў "Пачатак", "Сацыяльная сетка" і інш. Падчас прагляду навукоўцы атрымалі дадзеныя для пабудовы мадэляў мазгавой актыўнасці.

Далейшы аналіз іерархічных структураў паказаў: падчас прагляду кавалкаў фільмаў мазгі рабілі менш вылічэнняў, чым пры адпачынку і больш складаных занятках. Аўтары таксама звярнулі ўвагу, што і структура мазгавой актыўнасці была больш плоскай, што даволі парадаксальна.

Такі расклад сведчыць пра тое, што мазгі падчас праглядаў фільмаў "забываюцца" на стрэс, праблемы на працы і іншыя пытанні. Замест гэтага мазгі атрымліваюць магчымасць проста ўспрымаць тое, што адбываецца на экране, а гэта, у сваю чаргу, вядзе да ўключэння пэўных мазгавых схемаў, адказных матывацыю і супакойванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі