Навукоўцы наблізіліся да стварэння супрацьзачаткавых таблетак для мужчын. Пакуль для прадстаўнікоў гэтага полу застаюцца толькі два варыянты засцярогі — прэзерватывы ці вазэктамія (аперацыя па перавязцы семявыносных паратокаў), але неўзабаве можа з'явіцца і альтэрнатыва.
Як піша Nature Communications, група нямецкіх і амерыканскіх навукоўцаў распрацоўваюць растваральныя інгібітары адэнілатцыклазы. Прасцей кажучы, такія прэпараты могуць часова паніжаць фертыльнасць.
Выпрабаванні на мышах прайшлі паспяхова: праз дзве гадзіны пасля ўвядзення прэпарата супрацьзачаткавая эфектыўнасць дасягала 100%, а праз суткі фертыльнасць вярнулася да нармальнага ўзроўню.
Шэсць тыдняў пастаяннага прымянення не прывялі да якіх-небудзь негатыўных эфектаў для здароўя мышэй. Выпрабаванні працягнуцца і, верагодна, неўзабаве пройдуць на людзях-добраахвотніках. Тады на працягу некалькіх гадоў для пазбягання непажаданай цяжарнасці будзе хапаць адной таблеткі, якую вып'е мужчына.