Навучэнца барысаўскага каледжа шукаюць ужо тыдзень

Навучэнца барысаўскага каледжа шукаюць ужо тыдзень

У Барысаве ўжо тыдзень шукаюць навучэнца Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама

З заявай пра знікненне двух навучэнцаў у міліцыю звярнуўся выхавальнік каледжа. Па яго словах, 12 верасня з інтэрната навучальнай установы ў невядомым напрамку зніклі два трэцякурснікі — 17-гадовы Аляксандр Пручкоўскі і 16-гадовы Цімур Ерамадзэ.

Юнакі і раней неаднаразова сыходзілі з інтэрната і маглі адсутнічаць некалькі сутак.

Ерамадзэ ўжо знайшлі і вярнулі ў інтэрнат. Пошукі Пручкоўскага працягваюцца.

Яго прыкметы: на выгляд 17 гадоў, рост 175 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, смуглявы, коратка стрыжаны. Быў апрануты: сінія спартыўныя штаны, майка з выявай жывёл, цёмна-сіняя кепка.

Навучэнца барысаўскага каледжа шукаюць ужо тыдзень
Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі