Вы тут

"NaviBand рыхтуюцца да вялікага сольніка, таму іх не будзе на паці ў Маскве"

Фота Еўрарадыё 

Расійскія СМІ на чале з LifeNews пішуць, нібыта беларускія прастаўнікі на "Еўрарабчанні-2017" NaviBand адмовіліся ўдзельнічаць у вечарынцы ў гонар конкурсу ў Маскве. Арганізатары паці сцвярджаюць, што, маўляў, папярэджвалі беларусаў пра дату — 21 красавіка, тыя нібыта збіраліся прыехаць, а цяпер спасылаюцца на шчыльны графік і канцэрт, які раптам узнік. Яшчэ ў артыкулах гучаць падазрэнні, што Navi не едуць у Маскву з-за няпростых палітычных адносінаў Беларусі і Расіі, узгадваецца сяброўства гурта з украінскай спявачкай Джамалай.

Аднак, як вядома, 22 красавіка NaviBand сапраўды граюць вялікі акустычны канцэрт у мінскім Палацы прафсаюзаў. Афішы мерапрыемства даўно з'явіліся ў сталіцы.

"22-га ў нас вялікі сольны канцэрт, — каментуе папрокі ў адрас гурта мэнэджар Сяргей Андрыянаў. — Акрамя падрыхтоўкі да гэтага канцэрта, які ўмоўна лічыцца провадамі Navi на "Еўрабачанне", таксама ідзе вялікая падрыхтоўка да самога конкурсу, гурт збіраецца ў прома-паездкі ў Рыгу, Амстэрдам і Тэль-Авіў".

Апошні вялікі канцэрт NaviBand у Мінску адбыўся 14 лютага ў клубе Re:Pubic, падчас яго музыкі прадставілі новы альбом "Ілюмінацыя" і сабралі аншлаг. Канцэрт жа ў Палацы прафсаюзаў будзе не такім гучным.

"Ён будзе лірычны і інтымны, — кажуць музыкі. — Каб людзі маглі прыйсці, пасядзець і паслухаць".

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі