Наўседа: адказнасць за вайну ва Украіне нясуць дзве краіны

Наўседа: адказнасць за вайну ва Украіне нясуць дзве краіны

Беларусь нясе адказнасць за вайну ва Украіне, як і Расія. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

"Мы мусім казаць пра адказнасць дзвюх краінаў за вайну ва Украіне і напружанне ў рэгіёне і ўводзіць санкцыі супраць абедзвюх краін", — перадае словы літоўскага прэзідэнта тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Наўседа мяркуе, што Беларусь павінна пацярпець ад санкцый за падтрымку Расіі ў вайне. Акрамя таго, ён з насцярогай паставіўся да магчымага размяшчэння расійскіх "Іскандэраў" на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі