NATO высылае сем расійскіх дыпламатаў

NATO высылае сем расійскіх дыпламатаў

NATO высылае сем расійскіх дыпламатаў, акрэдытаваных пры вайсковым саюзе, перадае Радыё "Свабода". Акрэдытацыя яшчэ трох не будзе прынятая, заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг

Такім чынам, штат пастаяннага прадстаўніцтва Расіі пры NATO ў Бруселі скароціцца з 30 работнікаў да 20.

Паводле Столтэнбэрга, высылка расійскіх прадстаўнікоў адбываецца ў рамках сумесных дыпламатычных мераў еўрапейскіх краінаў і ЗША пасля замаху на былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля. "Гэта відавочны сігнал Расіі, што ў яе небяспечнай і непрымальнай мадэлі паводзінаў ёсць цана і ёсць наступствы", — падкрэсліў генсакратар Альянсу. Ён дадаў, што NATO не будзе мяняць сваю агульную палітыку ў дачыненні да Расіі.

Напярэдадні расійскіх дыпламатаў выслалі ЗША. Пра высылку дыпламатаў абвясцілі Германія, Францыя, Польшча, Чэхія, Літва, Малдова, Іспанія, Нідэрланды, Данія, Італія, Украіна. Балгарыя адклікала з Расіі свайго амбасадара для кансультацыяў. 

Сёння стала вядома, што да высылкі расійскіх дыпламатаў далучылася Малдова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі