NATO паведамляе, што Расія зноў уводзіць войскі ва Украіну

За апошнія два дні калоны расійскіх танкаў перайшлі мяжу з Украінай і ўвайшлі на тэрыторыю, кантраляваную сепаратыстамі, кажа прадстаўнік NATO.

"Мы бачылі калоны расійскай тэхнікі, у першую чаргу танкаў, артылерыі, сістэм СПА і пяхоты, якія ўваходзяць на тэрыторыю Украіны", — перадае ВВС словы камандуючага аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе амерыканскі генерал Філіпа Брыдлава.

Генерал не ўдакладніў, пра якую менавіта колькасць тэхнікі ідзе гаворка. Але ён пацвердзіў, што звесткі NATO супадаюць з назіраннямі прадстаўнікоў АБСЕ. 11 лістапада АБСЕ паведаміла, што назірае, як у напрамку Данецка ідуць калоны з 43 ваенных машын без знакаў адрознення.

Неўзабаве пасля гэтага Міністэрства абароны Расіі выступіла з абвяржэннем. У ім гаворыцца, што "за рэгулярным страсеннем брусельскага паветра пра нібыта прысутнасць расійскіх узброеных сіл на Украіне не было і няма ніякіх фактаў".

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі