NATO асуджае Беларусь за актыўнае садзейнічанне агрэсіўнай вайне Расіі

Удзельнікі саміта NATO / nato.int

У заяве міністраў замежных спраў краін NATO, якія сабраліся на саміт у Бухарэсце, згадваецца Беларусь. Яны асуджаюць "жорсткасць Расіі ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва Украіны і парушэнні правоў чалавека", абяцаюць прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых. "Мы таксама асуджаем усіх тых, уключаючы Беларусь, хто актыўна садзейнічае агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны", — гаворыцца ў заяве.

Падкрэсліваецца, што "Расія нясе поўную адказнасць за гэтую вайну, якая з'яўляецца абуральным парушэннем міжнароднага права і прынцыпаў Статута ААН". У заяве згадваюцца "пастаянныя і бессаромныя напады на ўкраінскую грамадзянскую і энэргетычную інфраструктуру" з боку РФ, яе "гібрыдныя дзеянні, энергетычны шантаж і безразважлівая ядзерная рыторыка".

NATO абяцае павялічыць падтрымку Украіны і дапамагчы аднавіць яе энергетычную інфраструктуру: "Будзем падтрымліваць яе столькі, колькі будзе патрэбна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.