Наталля Пяткевіч выйшла замуж трэці раз

Наталля Пяткевіч выйшла замуж трэці раз

Былая першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч выйшла замуж трэці раз, піша nn.by. Адбылося гэта нейкі час таму, але вядома стала толькі цяпер. 

Трэцім мужам Пяткевіч стаў дыпламат Валянцін Рыбакоў, які з 2017 года з'яўляецца пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН. Да таго Рыбакоў доўгі час быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, потым — намеснікам міністра замежных спраў.

Першым мужам Наталлі Краўчанка (такім было яе дзявочае прозвішча) быў Уладзіслаў Пяткевіч, кіраўнік Нацыянальных спартыўных латарэй. Другім — Аляксандр Мартыненка. На час вяселля ён быў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі, цяпер кіруе тэлеканалам "Беларусь 24", арыентаваным на замежжа.

Наталля Пяткевіч застаецца ў "чорным спісе" ЗША, аднак можа наведваць мужа ў Нью-Ёрку па лініі ААН. 

Паведамляецца, што ў Пяткевіч і Рыбакова ёсць дзеці ад ранейшых шлюбаў. Паводле супадзення, абодвух сыноў клічуць Філіпамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі