Наталля Пяткевіч паслала арганізатараў “Еўрапейскага маршу” да Паўлава

Наталля Пяткевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, даслала ліст Віктару Івашкевічу, кіраўніку аргкамітэта па правядзенню “Еўрапейскага маршу”. Нагадаем, раней ёй быў дасланы зварот прадстаўнікоў перамоўнай групы
арганізатараў апазіцыйнай акцыі.

Яны прапаноўвалі ёй сустрэчу з мэтай
абмеркавання не толькі “сумеснага правядзення” “Еўрапейскага маршу”,
але і шляхоў выхаду з палітычнага і эканамічнага крызісу ў краіне праз
арганізацыю ўнутрыбеларускага дыялогу і нармалізацыю адносінаў Беларусі
з Еўрапейскім Саюзам, нагадвае “Хартыя-97”.

Пра тое, што напісала ў адказе Пяткевіч “Еўрарадыё” распавёў Віктар Івашкевіч:


“Што пытанне, закранутае ў звароце да яе, гэта не кампетэнцыя
Адміністрацыі прэзідэнта, а кампетэнцыя Мінгарвыканкаму. І таму гэты
зварот перасланы на Мінгарвыканкам”.

Нагадаем, “Еўрапейскі марш” запланаваны на 14 кастрычніка.