НАТА рыхтуе адмысловы план абароны Балтыі

НАТА рыхтуе адмысловы план па абароне Балтыі, адзначыў у інтэрв'ю ў перадачы Krustpunkt Латвійскага радыё міністр абароны Імантс Ліегіс. Паводле яго слоў, ад прадстаўнікоў ЗША "атрыманыя сігналы" аб распрацоўцы такога плану.

На пытанне, ці лічыць НАТА Расію пагрозай для бяспекі, міністр адказаў: "Рэальна выглядае на тое, што ні НАТА, ні Еўрапейскі саюз Расію пагрозай не лічаць, але ў той жа час мы вучымся на леташнім інцыдэнце паміж Расіяй і Грузіяй".

Ліегіс таксама дадаў, што “расійскае паняцце сяброўства адрозніваецца ад нашага разумення".
 
www.delfi.ee
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі