Настаўнікам дазволілі за грошы харчавацца ў школьных сталовых

Школьная сталовая / sb.by
Школьная сталовая / sb.by

Настаўнікам дазволілі карыстацца школьнымі сталовымі. На Нацыянальным прававым партале з'явілася пастанова Саўміна, якая вызначае парадак "арганізацыі харчавання педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі".

У дакуменце гаворыцца, што "работнікам устаноў адукацыі прадастаўляецца аднаразовае харчаванне па іх жаданні за плату". Для гэтага штомесяц да 25-га чысла папярэдняга месяца трэба будзе напісаць заяву кіраўніку ўстановы адукацыі зрабіць заяўку. "Плата работнікаў устаноў адукацыі за харчаванне спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго навучэнца старэйшай узроставай групы адпаведнага тыпу і віду ўстановы адукацыі з улікам павышаючага каэфіцыента ў выпадку, калі гэта прадугледжана заканадаўствам", гаворыцца ў дакуменце. Дні, калі настаўнікі не карысталіся сталовай, пры разліку за харчаванне ўлічвацца не будуць. Акрамя таго, можна напісаць заяву, і аплату абедаў будуць утрымліваць з заробку.

Арганізацыяй харчавання настаўнікаў будзе займацца асобны дзяжурны з ліку педагагічных работнікаў. Ён павінен будзе афармляць штодзённыя заяўкі і сачыць за выдачай страў калегам. Прычым заяўка будзе афармляцца ў трох экзэмплярах: адзін для бухгалтэрыі, другі для кіраўніка аб'екта грамадскага харчавання, а трэці будзе захоўвацца ў дзяжурнага.

Нагадаем, у гэтым навучальным годзе педагогі ў навучальных установах сутыкнуліся з праблемай харчавання. Купляць ежу ў школьных сталовых ім забаранілі матывавалі тым, што кошт страў сфармаваны з улікам дзяржаўных датацый. А месцы, дзе можна з'есці прынесеныя сабойкі, у шэрагу школ былі не прадугледжаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі