Кошт абеду для настаўнікаў абмяркоўвалі ў Акадэміі навук

Абед у сталовай / 2gis.com
Абед у сталовай / 2gis.com

23 сакавіка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання. На ім сярод іншага разглядалоі і праблему харчавання настаўнікаў у школах, перадае расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.

Прафесар кафедры таваразнаўства і арганізацыі гандлю Беларускага дзяржуніверсітэту транспарту Сяргей Масанскі звярнуў увагу на кошт абеду для настаўнікаў у школьнай сталоўцы.

Як распавядала Еўрарадыё, праблему з харчаваннем настаўнікаў не могуць вырашыць з мінулага года. Ім забаранілі купляць абеды ў школных сталоўках, бо гэта дзіцячае харчаванне, на якое ідуць дзяржаўныя субсідыі. Настаўнікам дазволілі карыстацца буфетамі, але яны ёсць не ва ўсіх школах.

Нарэшце, нядаўна ў Кодэкс аб адукацыі ўнеслі папраўкі, якія дазваляюць настаўнікам абедаць у школьных сталоўках, але механізм аплаты яшчэ не прапісаны.

Па словах Масанскага, цяпер абмяркоўваюцца цэнавыя каэфіцыенты для настаўнікаў. Ён прапанаваў, каб класныя кіраўнікі, якія знаходзяцца непасрэдна з дзецьмі ў сталовай за адным сталом падчас абеду, плацілі тыя ж грошы, і школьнікі, а для астатніх вызначыць каэфіцыент 1,3 (то бок, на 30% даражэй).

"Для інфармацыі скажу: цяпер школьны абед для старэйшых школьнікаў каштуе да 2 рублёў. Але ў першым выпадку настаўнік займаецца педагагічнай выхаваўчай працай, гэта значыць — па фармаванні ў дзяцей правільных харчовых паводзінаў. Паводле досведу Германіі, Швецыі і Фінляндыі, настаўнікам выдаткі на абед кампенсуе дзяржава. Або час, праведзены ў сталовай з вучнямі, залічваецца ў якасці дадатковай педагагічнай нагрузкі", — патлумачыў Масанскі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі