Вы тут

"Нашаніўцаў" Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пакінулі пад вартай яшчэ на месяц

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко / "Наша Ніва"

Два супрацоўнікі "Нашай Нівы", галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынга Андрэй Скурко, правядуць у турме яшчэ адзін месяц — ім працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе "Наша Ніва".

Марціновіч і Скурко ўжо два месяцы адбылі ў СІЗА. Следчы камітэт пакуль не змог скончыць расследаванне, таму мера ўтрымання працягнутая. Па словах "нашаніўцаў", ніякія следчыя дзеянні з імі за гэты час не праводзіліся. 

Марціновіча і Скурко абвінавачваюць у "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў" (ч. 2 арт. 216 КК) у памеры 3,5 тысячы рублёў.

Абодва "нашаніўцы" прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.