Нарвежскі прэм'ер інкогніта папрацаваў таксістам (відэа)

Паводле слоў прэм'ер-міністра, яму захацелася пагаварыць з простымі нарвежцамі напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў верасні сёлета. "Мне было важна пачуць, што насамрэч думаюць людзі", — заявіў Столтэнберг.



Ён перакананы, што таксоўка — гэта тое месца, дзе народ гатовы падзяліцца сваімі думкамі па самых розных пытаннях. І, сапраўды, з пасажырамі ён гаварыў найперш пра палітыку.



Як паведамляе ВВС, каб замаскіравацца, прэм'ер апрануў сонцаахоўныя акуляры і уніформу, якую носяць кіроўцы таксі ў Осла.


Відэазапісы ў салоне аўтамабіля рабіліся схаванай камерай. Пазней Енс Столтэнберг абнародаваў іх на сваёй старонцы ў Facebook.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі