Вы тут

Нарвежац, якога вінавацілі ў чаплянні да дзяўчынкі ў Брэсце, абскарджвае прысуд

Даг Вівестад / svaboda.org

71-гадовы нарвежац Даг Вівестад падаў скаргу на прысуд, вынесены яму ў Беларусі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, мужчыну вінавацілі ў дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да 10-гадовай дзяўчынкі ў Брэсце. Аднак вінаватым яго прызналі толькі ў хуліганстве і асудзілі на 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанне было перакваліфікаванае падчас суда з ініцыятывы пракуратуры. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. 

Цяпер нарвежац абскарджвае прысуд і настойвае на сваёй невіноўнасці.

"Наша пазіцыя не змянілася. Мы першапачаткова ставілі пытанне аб апраўданні", — пракаментаваў парталу TUT.by яго адвакат Андрэй Буневіч.

Ён жа паведаміў, што абскардзілі прысуд і прадстаўнікі пацярпелай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.