“Народную волю” аштрафавалі на 700 тысяч за рэкламу "Белсату"
700 тысяч штрафу мусіць заплаціць газета “Народная воля” за анонс новага сезону на тэлеканале “Белсат”. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну сталіцы. Як паведамляе Радыё "Свабода", суд прызнаў выданне вінаватым у парушэнні Закону "Аб рэкламе". У вераснёўскім нумары газеты была змешчаная інфармацыя пра новы тэлесезон на канале "Белсат". Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на “Народную волю” склалі чыноўнікі Міністэрства гандлю, убачыўшы ў анонсе рэкламу.