Нарадзіць, як Домрачава, каштуе 2000 рублёў

1 кастрычніка алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава нарадзіла дзяўчынку. Роды прайшлі ў мінскай радзільні №6. Яна лічыцца адной з лепшых у сталіцы, апроч таго, што славіцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі, тут вітаюць партнёрскія роды (муж Дар'і, Оле Б'ёрндален, прысутнічаў пры родах). Да таго ж, летам у радзільні адкрылі віп-аддзяленне маці і дзіцяці з асобнай радзільнай залай і палатамі кватэрнага тыпу. Магчыма, гэта таксама падкупіла Домрачаву. Знаходжанне у аддзяленні каштуе 2000 рублёў. 


Дагэтуль меркавалася, што герой Беларусі захоча нараджаць у радзільні №5, якую ў 2014 годзе будавала на суботніку разам з кіраўніком дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка, дарэчы, прапаноўваў Дар'і спыніцца менавіта на гэтай медыцынскай установе.


Увогуле, патрапіць нараджаць у шостую радзільню нескладана: з 37-га тыдня цяжарнасці можна заключыць дамову на платныя роды. Каштаваць яны будуць 450 рублёў (незалежна, звычайныя ці партнёрскія).

 

У сеціве можна знайсці мноства водгукаў пра шостую радзільню. 90% — станоўчыя:


"Нараджала ў 6-цы напрыканцы чэрвеня 2014 г. (першы раз там жа, у 2007). Абодва разы вельмі задаволена! Выдатныя лекары і акушэркі, добрае стаўленне! У гэты раз былі партнёрскія роды з мужам, была выдатная асобная перадродавая, у радзале была таксама адна. Толькі самыя лепшыя ўражанні пакінуў гэты РД".