Вы тут

У Беларусь едзе дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні

Андрэа Рыгоні

Напярэдадні Дня Волі ў Мінск прыедзе дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. Спачатку паведамлялася, што яго "азнаямляльны" візіт прызначаны на 23-24 сакавіка. Адзначаецца, што ён будзе здзейснены "у кантэксце падрыхтоўкі даклада па сітуацыі ў Беларусі". БЕЛТА інфармуе, што Рыгоні прыедзе 22 сакавіка.

Андрэа Рыгоні сустрэнецца з кіраўніцтвам краіны і з апазіцыяй. Раней паведамлялася, што запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Але БЕЛТА пра гэта не згадвае. Рыгоні наведае Канстытуцыйны суд, Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў.

Даклад Андрэа Рыгоні камітэт ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі будзе разгледжаны ў красавіку.

Рыгоні наведваў Беларусь у снежні 2016 года, паўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі