Вы тут

Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці загінуў у ДТЗ у Беларусі

Загінулы ў ДТЗ Сяргей Каробкін / www.ivanovonews.ru

Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Сяргей Каробкін загінуў у аварыі пад Віцебскам. У Беларусі пражываюць сваякі загінулага.

ДТЗ адбылося ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці на 68-м кіламетры дарогі Віцебск — Полацк. 62-гадовы Сяргей Каробкін знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Mitsubishi Outlander", паведамляе выданне "Рабочий край".

Паводле папярэдніх звестак, Коробкін не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў аўтамабіль "Scania". 

З цяжкімі траўмамі яго даставілі ў Шумілінскую бальніцу, дзе ён памёр. У машыне таксама знаходзілася жонка Каробкіна — яна жывая. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.